Пахаладанне адмяняецца: на выходных будзе цёпла і без ападкаў

31.05.2018 / 12:21

Фота Сяргея Гудзіліна

У першы дзень лета надвор'е будзе вызначаць антыцыклон з цэнтрам над усходам Беларусі. Таму будзе без ападкаў. Уначы +3—9, па паўночным усходзе ў асобных раёнах на глебе чакаюцца замаразкі да мінус 2.

Удзень чакаецца +18—24. Па Берасцейшчыне будзе да +25—28.

У суботу надвор'е будзе вызначаць цёплая паветраная маса з поўдня Еўропы. Уначы ад +5 па крайнім паўднёвым усходзе да +14 па захадзе краіны, удзень +23—28.

У нядзелю удзень — +24—30, у панядзелак гарачыня захаваецца. Праўда, месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Удзень — +24—29 градусаў, па паўднёвым захадзе краіны да +31.