Белнафтахім: Механізм зменаў цэн на паліва будзе вядомы ў найбліжэйшы час

31.05.2018 / 13:42

Механізм змены цэнаў на паліва будзе вядомы ў найбліжэйшы час. Пра гэта заявіў сёння журналістам старшыня канцэрна «Белнафтахім» Ігар Ляшэнка, паведамляе БелТА.

«У цяперашні час ва ўрадзе адпрацоўваецца механізм змены рознічных цэн паводле ўзроўню цаны на нафту. У найбліжэйшы час гэта будзе вядома», — сказаў Ігар Ляшэнка.

Ён канстатаваў, што ў сувязі з падаражэннем нафты павышэнне цэнаў на паліва непазбежна. «Гэта натуральны працэс», — заўважыў кіраўнік «Белнафтахіма».