Пад Мінскам прадаюць зямельны надзел з… браневіком ФОТА

31.05.2018 / 15:32

У чэрвені адбудзецца чарговы аўкцыён, на які выстаўленыя зямельныя надзелы пад Мінскам. Фотаздымкі некаторых з іх апублікаваў партал realt.by. На ўчастку ў Калодзішчах нечакана знайшоўся… сапраўдны бронетранспарцёр.

Праўда, адкуль там вайсковая тэхніка, не зразумела. Адказаць на гэтае пытанне не змаглі ані арганізатары аўкцыёну, ані супрацоўнікі сельсавета ў Калодзішчах.

У аддзеле землеўладкавання Калодзішчанскага сельсавета паведамілі, што разбяруцца ў сітуацыі. Работнікі мяркуюць, што набыць бронетранспарцёр разам з участкам наўрад ці атрымаецца.

Вядома, што раней участак належаў нейкаму Андрэю Саўчанку, аднак быў канфіскаваны, бо не выкарыстоўваўся па прызначэнні.

nn.by