Урад Венгрыі падрыхтаваў новыя законапраекты, якія забароняць дапамагаць нелегальным мігрантам
01.06.2018 / 21:55
Урад Венгрыі падрыхтоўвае новыя законапраекты, якія забароняць дапамагаць нелегальным мігрантам, паведамляе BBC. За дапамогу нелегальнаму мігранту ў пошуках прытулку будзе ўведзена крымінальнае пакаранне.
Хутчэй за ўсё законапраекты будуць прынятыя, бо правая партыя прэм'ер-міністра Віктара Орбана мае 2/3 месцаў у парламенце.
Мільярдэр Джордж Сорас абвінаваціў прэм'ер-міністра Венгрыі ў тым, што ён кідае выклік «еўрапейскім каштоўнасцям».