Мінспорту прыдумала новую латарэю «Мой сябар»
02.06.2018 / 10:59
Міністэрства спорту і турызму стала заснавальнікам новай імгненнай латарэі «Мой сябар».
Арганізатарам выступаюць «Нацыянальныя спартыўныя латарэі».
Сэнс гульні — сцерці абарончы слой на білеце і даведацца, ці атрымаеш прыз.
Частку заробленых грошай арганізатары аддадуць на развіццё спорту, у тым ліку паралімпійскага.