У амерыканскай турме скончыў жыццё самагубствам забойца двух чалавек. Ён чакаў пакарання 23 гады

04.06.2018 / 12:53

У Алабаме (ЗША) зняволены, прысуджаны да смяротнага пакарання 23 гады таму, зрабіў у камеры суіцыд. Пра гэта са спасылкай на мясцовыя ўлады паведамляе партал Al.com.

Паводле інфармацыі ўпраўлення выканання пакаранняў, 57-гадовы Джэфры Лін Бордэн быў знойдзены мёртвым ноччу падчас абыходу.

Адвакат заявіў, што ў апошні час яго падабаронны пакутаваў ад псіхічнага расстройства і фізічнага болю і не атрымліваў належнай дапамогі, хоць супрацоўнікі ўпраўлення выканання пакаранняў ведалі аб праблемах.

Прысуд Бордэну вынеслі ў 1995 годзе за забойства былой жонкі і цесця, здзейсненае на Каляды ў 1993 годзе на вачах у дзяцей. 10 з 12 прысяжных прагаласавалі за смяротнае пакаранне. Прывядзенне прысуду ў выкананне было запланавана на кастрычнік 2017 года, але яго адклалі і не прызначылі новую дату.