Зноў маскітная сетка: двухгадовы хлопчык выпаў з акна ў Пружанах

04.06.2018 / 13:26

У Пружанах з акна выпала двухгадовае дзіця, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Няшчасны выпадак адбыўся 3 чэрвеня прыкладна ў 11.25. Дзіця ў кватэры, размешчанай на першым паверсе, забраўся на падаконнік і, націснуўшы на маскітную сетку, выпаў на вуліцу. Вышыня падзення склала 2,5 м.

У выніку хлопчык атрымаў цялесныя пашкоджанні. Ён шпіталізаваны.

Па дадзеных следства, маці ў момант здарэння была ў кватэры яшчэ з трыма дзецьмі.