П'яны кіроўца збіў у Наваградку чатырохгадовую дзяўчынку на ровары

05.06.2018 / 09:25

П'яны кіроўца збіў дзяўчынку-веласіпедыстку ў Наваградку. Пра гэта паведамляе ДАІ Гродзенскай вобласці.

Аварыя адбылася 4 чэрвеня на вуліцы Гродзенскай. Дзяўчынка ехала на ровары па абочыне.

«У спадарожным напрамку рухаўся «Фальксваген», якім кіраваў, як аказалася, нецвярозы мужчына», — распавялі ў ДАІ. Кіроўца няправільна абраў бакавы інтэрвал і збіў дзіця. Дзяўчынку з траўмамі рук і ног шпіталізавалі.