Дырэктар аднаго з мінскіх ЖЭУ затрыманы за хабар проста на месцы

06.06.2018 / 14:13

Супрацоўнікі сталічнай міліцыі затрымалі дырэктара па месцы працы з доказамі злачынства. Ён атрымаў хабар ад прадстаўніка камерцыйнай структуры Мінска за спрыяльнае вырашэнне пытання аб заключэнні дагавора пастаўкі электраабсталявання, падпісанне рахунак-пратаколу і своечасовую аплату па дамове, паведамляе guvd.gov.by

У ходзе расследавання мужчына прызнаўся, што атрымліваў грашовыя ўзнагароды неаднаразова, пры гэтым іх памер вызначаў самастойна. Памер узнагароды не перавышаў 5% ад сумы аплаты за пастаўку электраабсталявання ў адрас ЖЭУ.

СК па Мінску ў дачыненні да фігуранта распачаў крымінальныя справы.