Закон аб СМІ прайшоў другое чытанне — патрабаванні да тэлеканалаў сталі мякчэйшымі

14.06.2018 / 18:06

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі сёння ў другім чытанні законапраект «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Беларусі», перадае БелТА.

У ходзе падрыхтоўкі да другога чытання ў законапраекце былі прадугледжаны мякчэйшыя патрабаванні ў забеспячэнні аб'ёму тэлеперадач беларускай (нацыянальнай) вытворчасці. Раней прапаноўвалася ўсталяваць гэты парог на ўзроўні 30%. Цяпер гаворка ідзе пра 15% на працягу шасці месяцаў і 30% — за два гады. Прычым пры яго разліку прапануецца ўлічваць не штотыднёвы, а штомесячны паказчык.