У Мінску пачасціліся выпадкі крадзяжу колаў з кантэйнераў для смецця. Іх прыходзіцца прыварваць

14.06.2018 / 22:09

Выпадкі крадзяжу колаў са смеццевых кантэйнераў пачасціліся ў сталіцы, паведамляе «Мінск-Новості».

Сёлета за 5 месяцаў толькі ў шасці раёнах Мінска выкрадзеныя 134 колы. Каб прадухіліць падобнае, тут вымушаны прыварваць колавыя блокі да бакаў, у тым ліку і да новых.

Цяпер у горадзе адбываецца замена смеццевых кантэйнераў старога ўзору (ацынкаваных, металічных і сеткаватых) на новыя.

У бліжэйшы час разглядаецца пытанне пра закупку чарговай партыі. Усяго, паводле папярэдніх дадзеных, у Мінску неабходна замяніць крыху больш за 5 тысяч кантэйнераў.