У Лёндане ўпершыню за 75 гадоў выпаў у кастрычніку сьнег + фота

Камунальныя службы мусілі цэлы вечар ачышчаць вуліцы сталіцы Брытаніі ад сьнегу.

29.10.2008 / 14:06

Праз два дні пасьля пераходу на зімовы час, арктычныя вятры прынесьлі ў Вялікую Брытанію першы з 1934 г. кастрычніцкі сьнег.

Камунальныя службы мусілі цэлы вечар ачышчаць вуліцы Лёндану ад сьнегу.

Іншыя вобласьці паўднёвага захаду, напрыклад Хартфордшыр, што знаходзіцца за 20 міляў ад сталіцы Англіі, былі пакрытыя тоўстым слоем сьнегу. Тысячы будынкаў былі паралізаваныя, а не ўласьцівае для кастрычніка надвор’е прывядо да праблем на падстанцыі.

Паводле gazeta.ua