У гомельскім кінатэатры ў 4-гадовага хлопчыка палец захраснуў у падшклянку ФОТА

19.06.2018 / 16:53

Гомельскім ратавальнікам прыйшлося ехаць у адзін з гомельскіх кінатэатраў, каб дапамагчы 4-гадоваму дзіцяці, паведамляе МНС.

Хлопчык глядзеў мультфільм, але так захапіўся, што неспадзявана засунуў палец у пластыкавы падшклянак і выбрацца з пасткі самастойна не змог.

Ратавальнікі хутка дапамаглі: яны вызвалілі дзіцячы палец з дапамогай кусачкаў..

Медыцынская дапамога не спатрэбілася.