Фэйсбук пачаў выпускаць друкаваны часопіс

Сацыяльная сетка Facebook пачала выпускаць друкаваны часопіс Grow («Рост»), прысвечаны бізнэсу. У першым нумары распавядаецца пра нішавыя брэнды, піша FIPP.

23.06.2018 / 20:05

Па словах Міколы Мендэльсона, віцэ-прэзідэнта Facebook у Еўропе, Афрыцы і на Блізкім Усходзе, ідэя выпусціць уласны часопіс з'явілася дзесьці паўгода таму на адной з канферэнцый кампаніі. Пакуль што Grow збіраюцца выпускаць раз на тры месяцы.

Часопіс ужо пачалі распаўсюджваць у залах чакання для пасажыраў бізнэс-класа аэрапорта Хітроў і на некалькіх закрытых лонданскіх пляцоўках. Для вокладкі першага нумара зняўся шведскі прадпрымальнік Оскар Олсан, крэатыўны дырэктар брэнда адзення Nylon, арыентаванага на міленіялаў.

Стваральнікі часопіса ўпарта маўчаць пра яго фінансаванне, рэдакцыйную палітыку і будучыя тэмы. Ад заснавальніка Facebook Марка Цукерберга таксама пакуль не было каментароў з нагоды Grow.

Затое на выпуск часопіса бурна адрэагаваў Хуан Сеньёр, прэзідэнт кансалтынгавай кампаніі Innovation Media Consulting, запрошаны выкладчык Оксфардскага ўніверсітэта.

When the world’s biggest social media platform wants to associate its brand with credibility, it launches a print magazine w/ massive display bookshelves at LHR first class lounge. But wait! isn’t print dead? Didn’t Facebook kill it off? #facebook #fipp #wanifra #print #inma pic.twitter.com/OqwFI9Cz9R

— JuanSenor-Innovation (@JuanSenor) 3 июня 2018 г.

«Калі найбуйнейшая лічбавая сацыяльная сетка ў свеце хоча выклікаць давер да свайго брэнду, яна запускае друкаваны часопіс… Але пачакайце, хіба друк не памёр? Хіба Facebook яе не забіў? ».

З тэкстамі Grow можна пазнаёміцца на афіцыйным сайце выдання.

nn.by