Прэзідэнт Ірана паабяцаў паставіць Амерыку на калені
28.06.2018 / 07:39
Іранцы павінны аб'яднацца перад амерыканскім ціскам, каб «паставіць Амерыку на калені». З такой заявай выступіў у сераду прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання.
«Мы справімся з праблемамі. Мы акажам ціск. Але мы не будзем ахвяраваць нашай незалежнасцю», — сказаў Раўхані, словы якога прыводзіць Reuters.
Заявы Раўхані гучаць на фоне выхаду ЗША з ядзернай здзелкі. Гэта адбылося 8 мая. Да гэтага амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп неаднаразова крытыкаваў пагадненне, называючы яго найгоршай здзелкай за ўсю гісторыю.