90-гадовую жанчыну знайшлі ў лесе мёртвай пасля двух тыдняў пошукаў

28.06.2018 / 10:44

Міліцыя спыніла вышук 90-гадовай жанчыны з Крупскага раёна, якая знікла 11 чэрвеня, паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.

Жыхарка вёскі Вяршоўка пайшла з дому, і з таго часу пра яе месцазнаходжанне не было вядома.

Напярэдадні жанчына была знойдзена мёртвай ягаднікамі ў лесе каля вёскі Прудзец Крупскага раёна.

Бачных прыкмет гвалтоўнай смерці не ўстаноўлена