На беларуска-літоўскай мяжы адбыўся збой: рух спынены

28.06.2018 / 11:22

Дзяржаўны пагранічны камітэт паведамляе, што паводле інфармацыі з Літвы ў пунктах пропуску на беларуска-літоўскім участку адбыўся збой праграмнага забеспячэння.

У выніку спынена афармленне грамадзян і транспартных сродкаў ва ўсіх напрамках.