Новае падарожжа Жыгамонта: вёска Збляны Лідскага раёна ВІДЭА
Тут, на беразе Нёмана, людзі жывуць больш за дзесяць тысяч гадоў.
28.06.2018 / 13:37
Збляны ўпершыню згадваюцца ў летапісах у далёкім 1492 годзе. Доўгі час вёска належала князям Радзівілам, тут знаходзіўся панскі двор, а ў ХVI стагоддзі нават дзейнічаў кальвінісцкі збор.
Сёння ў Зблянах таксама ёсць уласны храм — Пакроўская царква, пабудаваная ў 1900 годзе.