Белы дом і Крэмль назвалі месца і дату сустрэчы Трампа і Пуціна
28.06.2018 / 15:18
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сустрэнуцца 16 ліпеня ў Хельсінкі, прэзідэнты абмяркуюць перспектывы развіцця адносін дзвюх краін, а таксама пытанні міжнароднага парадку, паведамілі ў Крамлі.
Дату і месца сустрэчы таксама абвясцілі ў Белым доме, перадае Reuters.