ЦТ па матэматыцы на 100 балаў здалі 155 чалавек

28.06.2018 / 18:07

ЦТ па матэматыцы на 100 балаў здалі 155 чалавек, паведаміла БелТА.

У мінулым годзе такіх было 69 чалавек.

Сярэдні бал ЦТ па прадмеце склаў 32,32, летась ён быў 27,21.

Нуль балаў па матэматыцы набралі 52 чалавекі. Матэматыка з'яўлялася адным з самых папулярных прадметаў цэнтралізаванага тэставання — больш 45,2 тысячы абітурыентаў зарэгістраваліся на яе.