Журналіста БелаПАН затрымалі падчас акцыі ў Мінску, ноч ён правядзе ў міліцыі

28.06.2018 / 21:53

Пазаштатны карэспандэнт агенцтва БелаПАН Андрэй Шаўлюга быў затрыманы сёння каля будынка Міністэрства ўнутраных справаў. Каля 16:00 ён фатаграфаваў акцыю ў падтрымку ЛГБТ-супольнасці.

Трох удзельнікаў акцыі затрымалі і павезлі ў РУУС Маскоўскага раёна. 

Андрэй Шаўлюга, фота Facebook.

Разам з імі быў затрыманы і журналіст БелаПАН Андрэй Шаўлюга.

Сувязь з Андрэем знікла пасля затрымання.

Увечары родным Андрэя паведамілі, што ноч ён правядзе ў міліцыі. Верагодна, яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі і заўтра над Андрэем адбудзецца суд.