Пазнай за 10 секундаў! «Тэйк іт ізі, гай» на НН-Відэа

29.06.2018 / 22:25

Адгадайце мелодыю, пазнайце твар! Хто тое зробіць хутчэй — гурт РСП ці вы?

Пабачыцца з РСП і іншымі класнымі беларускімі гуртамі можна ў суботу, 30 чэрвеня, каля Мінск Арэны на фестывалі «Краіна Марозіва». 

Нагадваем, што госці фэсту ўбачаць 50 самых яркіх першых палос «НН» за ўсю гісторыю. Выстава стане своеасаблівым развітаннем з друкаваным выданнем газеты.

nn.by