У Пружанах хлопчык захраснуў галавой у парэнчах

29.06.2018 / 19:50

У Пружанах ратавальнікі прыйшлі на дапамогу хлопчыку, які захраснуў галавой у парэнчах, паведамляе МНС. Інцыдэнт здарыўся днём 29 чэрвеня.

Фота: МНС.

Дзіця прасунула галаву ў секцыю парэнчаў у аптэкі і самастойна вызваліцца не змагло. Як высветлілася, 10-гадовы хлопчык вырашыў пралезці паміж секцыямі парэнчаў, чакаючы маці, якая знаходзілася ў аптэцы. Ён паклікаў на дапамогу мінакоў, але ўсе спробы вызваліць хлопчыка былі марнымі.

Ратавальнікі пры дапамозе гідраўлічнай аварыйна-выратавальнай прылады расціснулі парэнчы і вызвалілі хлопчыка. Дзіця ў выніку інцыдэнту не пацярпела.