Для прыцягнення турыстаў урад Расіі мае намер кампенсаваць ім частку кошту тураў

01.07.2018 / 16:21

Урад Расіі мае намер кампенсаваць частку кошту турпуцёвак, якія замежныя турысты набываюць для паездкі ў Расію. Адпаведнае даручэнне змяшчаецца ў матэрыялах ўрада, паведамляе партал РБК.

Раней такі інструмент прыцягнення замежных турыстаў у Расіі не ўжываўся. З дапамогай яго расійскія ўлады маюць намер загрузіць інфраструктуру, якая застанецца пасля Чэмпіянату свету па футболе.