Пад Уздой БМВ вылецеў у кювет: загінулі два чалавекі

06.07.2018 / 13:41

Здарэнне адбылося ноччу 6 ліпеня на 41-м кіламетры дарогі Пухавічы — Узда — Негарэлае каля Хатлянаў Уздзенскага раёна, паведамляе sk.gov.by.

Супрацоўнікі міліцыі, што выехалі на месца здарэння, пабачылі ў кювеце аўтамабіль БМВ з транзітнымі нумарамі.

Медработнікі на месцы канстатавалі смерць двух мужчын, 1988 і 1990 гадоў нараджэння, трэці, 1986 года нараджэння, з цяжкімі траўмамі дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.