Магілёў. Затрыманыя 65 чалавек

Якія ехалі ў Менск на Дзяды. Іх вывелі з аўтобуса і адпусьцілі.

02.11.2008 / 10:34

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў Магілёве 65 чалавек , якія спрабавалі выехаць у Менск на акцыю з нагоды Дзядоў. Старшыня руху «Маладая Беларусь» Артур Фінькевіч паведаміў, што 65 ягоных паплечнікаў у Магілёве арандавалі аўтобус для паездкі ў Менск.

Як толькі ўсе селі, міліцыянты прымусілі ўсіх выйсьці, а аўтобус адагналі на стаянку.