Коля Лукашэнка перад публікай сыграў «Вяртанне да спадчыны» на фартэпіяна ФОТА

08.07.2018 / 11:22

На радзіме Лукашэнкі ў чарговы раз адбыўся фестываль «Александрыя збірае сяброў». На фестывалі паказалі музычна-тэатралізаванае прадстаўленне «Малая радзіма», дзе адзначыўся малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі.

Мікалай Лукашэнка сыграў на фартэпіяна «Вяртанне да спадчыны» кампазітара Валерыя Іванова. Разам з ім кампазіцыю выканалі яго выкладчык Алена Асташкіна-Мысліўчык, цымбалістка Вера Шацько і баяніст Аляксандр Шувалаў.

Фота: БелТА.