У вёсцы пад Мінскам п'яныя браты збілі да смерці 30-гадовую сястру
09.07.2018 / 10:09
У вёсцы Шчытомірычы Мінскага раёна 7 ліпеня адбылося забойства. У хляве свайго дома быў знойдзены труп 30-гадовай жанчыны, паведамляе МУС.
Як выявілася, падчас сваркі яе пабілі трое мужчын — родны 28-гадовы брат, 25-гадовы траюрадны брат, а таксама мясцовы жыхар.
Ад атрыманай чэрапна-мазгавой траўмы жанчына памерла.
Усіх падазраваных затрымалі.