Жартаўнік прыклеіў чалавека да ўнітаза

Разам са сталёвым унітазам даставілі ў шпіталь 35‑гадовага брытанца: сядзеньне ўнітаза перад гэтым нехта ад душы змазаў супэрклеем.

02.11.2008 / 12:08

Разам са сталёвым унітазам даставілі ў шпіталь 35‑гадовага брытанца: сядзеньне ўнітаза перад гэтым нехта ад душы змазаў супэрклеем.

На месцы здарэньня — у грамадзкую прыбіральню гарадка Браерлі Хіл пад Бірмінгемам — вызваліць бядаку ня здолелі ні дактары хуткай дапамогі, ні нават пажарныя, якія прыехалі на выклік.

У выніку, пры дапамозе супрацоўнікаў мясцовых уладаў, пажарных і службы выратаваньня мужчыну выцягнулі з кабінкі разам з унітазам.

Потым пагрузілі ў карэту хуткай дапамогі і адвезьлі ў бліжэйшую клініку, дзе мэдыкі — з дапамогай нейкіх супэрновых надзвычай асаблівых і эфэктыўных хімікатаў — здолелі аддзяліць задняе месца чалавека ад злашчаснага ўнітаза.

«Здаецца, што ён не адчуваў сябе ў такой ужо страшэннай сытуацыі, ну хіба быў крыху збянтэжаны, што можна зразумець», сказаў адзін з дактароў.

Паліцыя потым вярнула ўнітаз на месца, у сэнсе, у тую грамадзкую прыбіральню.