З'явілася ВІДЭА, як Мікалай Лукашэнка грае на фартэпіяна ў Александрыі

У вачах Аляксандра Лукашэнкі стаялі слёзы.

09.07.2018 / 10:41

7 ліпеня ў Александрыі прайшло Купалле з гуляннямі, гандлем і святочным канцэртам. На мерапрыемстве прысутнічалі Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік ягонай адміністрацыі Наталля Качанава, міністры. На канцэрце выступіў Мікалай Лукашэнка. Ён сыграў на фартэпіяна «Вяртанне ды спадчыны» Валерыя Іванова. На сцэне з ім былі выкладчык Алена Асташкіна-Мысліўчык, цымбалістка Вера Шэцько і баяніст Аляксандр Шувалаў.