Дзяды ў Баранавічах

02.11.2008 / 13:05

Сёньня з раніцы ў Баранавічах грамадзкія актывісты наведалі крыж памяці ахвярам сталінскіх рэпрэсій.

Ён месьціцца цяпер амаль у цэнтры гораду, тэрыторыя ля помніка агароджаная і прыбраная.

— Мы прынесьлі кветкі, павязалі новы вышываны ручнік, узрыхлілі глебу, — паведаміў «Свабодзе» кіраўнік баранавіцкай гарадзкой арганізацыі Таварыства беларускай мовы Віктар Сырыца.

Са словаў суразмоўцы, сёньня ж у 16.00 у Баранавічах ля крыжа памяці адбудзецца жалобны мітынг.

Радыё Свабода