Анархіста Міколу Дзядка асудзілі за распаўсюд нацысцкай сімволікі

дапоўнена

12.07.2018 / 15:08

Праваабаронцам-вясноўцам стала вядома пра затрыманне былога палітвязня Мікалая Дзядка.

Дзядка судзілі ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска па арт. 17.10 КаАП - «Прапаганда і (або) публічнае дэманстраванне, выраб і (або) распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі».

Суд аштрафаваў актывіста на 10 базавых велічынь (245 рублёў), паведаміў Белсат.