Марадона ў Брэсце: У мяне вялікія ўспаміны пра Фідэля і Чавеса. Хачу пазнаёміцца з Лукашэнкам

16.07.2018 / 19:29

Дыега Марадона хацеў бы пазнаёміцца з Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта ён заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Брэсце, перадае БелТА.

«Вядома, я хацеў бы з ім пазнаёміцца. У мяне вельмі вялікія ўспаміны пра Фідэля, Чавеса, Мадура, Артэга. Таксама я ведаю Пуціна. І цяпер я хачу зрабіць фатаграфію з Лукашэнкам. Я спадзяюся, пасля гэтага ён стане нашым заўзятарам, і наш праект з «Дынама-Брэст» будзе карысны беларускаму футболу»,

— сказаў старшыня праўлення ФК «Дынама-Брэст».