Раніца над таямнічым востравам Ду. ФОТЫ, якія хочацца паставіць на застаўку камп'ютара

Аўтар фота — астраном Віктар Малышчыц.

16.07.2018 / 23:48

Адно з самых цікавых і загадкавых месцаў беларускай прыроды месціцца на самай поўначы краіны, дзе раскінулася другое па велічыні возера Беларусі — Асвейскае. У заходняй частцы гэтага возера ляжыць самы вялікі беларускі востраў Ду, які на некаторых картах абазначаны як Манастырскі, а мясцовыя жыхары называюць яго проста Востраў.

Віктар Малышчыц