Начное ФОТА з красуняй пад зорамі

18.07.2018 / 10:55

Цяперашнія дні — выдатны час для таго, каб паздымаць сяброў пад зорным небам. Ночы ўжо не такія светлыя, як у канцы чэрвеня, але прывіднае ззянне паўночнай часткі неба крыху асвятляе навакольны пейзаж. Да таго ж, цяпер маладзік, і Месяц не замінае здымкам сваім святлом. Застаецца толькі чакаць рэдкіх прасветаў сярод бясконцых аблокаў і дажджоў.

На фота — летуценніца і аматарка зорак Адэлька Малышчыц.

Фота Віктара Малышчыца