Як зарэгістраваць дзіця: памятка для маладых бацькоў

Малое нарадзілася, і вось вы ўжо ў новым складзе вяртаецеся дадому. Цяпер неабходна паклапаціцца пра першыя дакументы дзіцяці.

02.01.2022 / 21:37

Першыя даведкі вы атрымаеце яшчэ ў раддоме:

  1. Даведка, дзе будуць пазначаны час, дата і месца нараджэння, прозвішча, імя і імя па бацьку маці, пол (спатрэбіцца для атрымання пасведчання аб нараджэнні).
  2. Заключэнне аб стане здароўя дзіцяці, якую неабходна перадаць у дзіцячую паліклініку праз доктара або патранажную медсястру, якая прыйдзе адведаць на 1-2 дзень пасля выпіскі.
  3. Заключэнне аб стане здароўя маці. Праз два тыдні яго трэба аднесці ў паліклініку, дзе вы стаялі на ўліку па цяжарнасці, вас агледзяць і скажуць, калі прыйсці па даведку «Аб пастаноўцы на ўлік да 12 тыдняў» (калі вы так зрабілі, яе зможа забраць муж).

 

Этап першы: пасведчанне аб нараджэнні.

Зарэгістраваць дзіця можна ў ЗАГСе па месцы яго нараджэння або па месцы жыхарства маці ці бацькі.

Максімальны тэрмін падачы ў ЗАГС заявы на рэгістрацыю — тры месяцы з дня нараджэння дзіцяці. Максімальны тэрмін выдачы пасведчання аб нараджэнні — тры дні.

Існуе працэдура ўрачыстай рэгістрацыі малога. Для гэтага папярэдне звярніцеся ў ЗАГС.

Якія дакументы захапіць у ЗАГС?

Калі вы знаходзіцеся ў шлюбе, дакументы можа прынесці і нехта адзін з вас. У гэтым выпадку бацька і маці запісваюцца бацькамі гэтага дзіцяці, у пашпарты ставяцца адпаведныя штампы. Звесткі пра маці запісваюцца з медыцынскай даведкі, выдадзенай у раддоме, пра бацьку — з пасведчання аб шлюбе. Пры рэгістрацыі нараджэння дзіцяці яго прозвішча запісваецца па прозвішчы бацькоў. А вось імя — па агульным жаданні бацькоў.

Калі бацькі не знаходзяцца ў шлюбе, то прысутнічаць у ЗАГСе неабходна будзе разам. У гэтым выпадку звесткі пра бацьку будуць запісаны на падставе акта аб вызначэнні бацькоўства або па заяве маці (калі бацькоўства не вызначана). Па жаданні маці звесткі пра бацьку могуць і не запісвацца.

У сітуацыі, калі адсутнічае сумесная заява мужа і жонкі або рашэнне суда аб вызначэнні бацькоўства, то запіс пра бацьку робіцца па прозвішчы маці, а імя і імя па бацьку — па ўказанні маці.

Такім чынам, з ЗАГСа вы вяртаецеся з пасведчаннем аб нараджэнні і даведкай для атрымання аднаразовай матэрыяльнай дапамогі.

Што рабіць, калі няма даведкі з раддома?

Сёння вялікую папулярнасць набываюць роды ў хатніх умовах. Адпаведна, неабходная для рэгістрацыі дзіцяці ў ЗАГСе даведка з раддома адсутнічае.

У такім выпадку неабходна звярнуцца ў ЗАГС, дзе бацькам дадуць даведку-адмову ў рэгістрацыі дзіця без наяўнасці належных дакументаў. З гэтай даведкай неабходна прыйсці ў мясцовы суд і напісаць заяву аб вызначэнні факта нараджэння дзіцяці ў судовым парадку.

Абавязкова спатрэбіцца сведка.

Акрамя гэтага, неабходна будзе прадаставіць абменную карту з жаночай кансультацыі (калі жанчына там назіралася) і даведку ад доктара пра тое, што жанчына нарадзіла дзіця.

Пасля суда бацькі атрымаюць пастанову суда аб устанаўленні факта нараджэння, з якай трэба зноў звярнуцца ў ЗАГС — пастанова стане заменай даведкі з раддома. Астатняя частка працэдуры — як і ў выпадку нараджэння дзіця ў раддоме.

 

Этап другі: рэгістрацыя дзіця па месцы жыхарства (прапіска).

Згодна з беларускім заканадаўствам, непаўналетнія, якія яшчэ не дасягнулі чатырнаццаці гадоў, рэгіструюцца па месцы жыхарства/знаходжання абаіх бацькоў ці аднаго з іх або іх законных прадстаўнікоў. Нованароджаны рэгіструецца толькі разам з кім-небудзь з бацькоў. Рэгістрацыя ажыццяўляецца без згоды ўласніка або наймальніка жылога памяшкання.

Працэдура прапіскі праходзіць у пашпартным стале РДЦ (разлікова-даведачны цэнтр) або ЖЭС.

У пашпартны стол неабходна прадаставіць наступныя дакументы:

У пашпартным стале РДЦ (ЖЭС) павінны прысутнічаць абое бацькоў. Пра варыянт наяўнасці толькі аднаго з бацькоў лепш загадзя спытаць у РДЦ (ЖЭС).

Бацькі прапісаны ў розных месцах: што рабіць?

У такой сітуацыі неабходна прадаставіць даведку з іншага РДЦ пра тое, што дзіця там не зарэгістравана, і заяву ад аднаго з бацькоў, што ён (яна) не супраць рэгістрацыі па месцы жыхарства жонкі (мужа).

Для падстрахоўкі вазьміце дзве даведкі з ЖЭСа прапіскі мамы і ЖЭСа прапіскі таты.

Пасля ўсіх працэдур вы атрымаеце даведку аб месцы жыхарства і складзе сям’і.

 

Этап трэці: матэрыяльная дапамога.

У Беларусі пры нараджэнні дзіцяці выдаюць дапамогу трох відаў:

  1. Аднаразовая ў сувязі з нараджэннем дзіцяці (10 базавых матэрыяльных дапамог (БМД) пры нараджэнні першага і 14 БМД пры нараджэнні другога і наступных дзяцей).
  2. Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці (100% БМД).
  3. Дапамога па доглядзе за дзіцяці да 3-х гадоў (35% ад сярэдняй зарплаты за квартал на першае дзіця і 40% — на другое і наступных).

З дакументамі (пашпарт, даведка аб нараджэнні дзіцяці з ЗАГСа, даведка аб месцы жыхарства і складзе сям’і з ЖЭСа, медыцынская даведка аб пастаноўцы на ўлік да 12-ці тыдняў з жаночай кансультацыі) звяртайцеся ў бухгалтэрыю па месцы працы або навучання. 

Карысныя парады

Афармляйце вашых дзетак хутка, проста і без нерваў!

Настасся Смірнова