Супрацоўнікі МНС выратавалі буслянят у Рагачове — вецер выкінуў іх з гнязда

18.07.2018 / 18:38

Учора ўвечары ў Рагачове быў моцны вецер, які разбурыў частку буслінага гнязда — тры маленькія буслы выпалі з яго.

Ратавальнікі не пакінулі ў бядзе птушанят і адрэагавалі на паведамленне. З дапамогай драбін работнікі МНС дапамаглі птушкам вярнуцца назад у гняздо.