Трамп: Агрэсіўная Чарнагорыя можа стаць прычынай Трэцяй сусветнай вайны

18.07.2018 / 20:27

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп лічыць, што «агрэсіўная» Чарнагорыя можа стаць прычынай Трэцяй сусветнай вайны.

Адказваючы на пытанне журналіста Fox News, чаму яго сын павінен адправіцца ў Чарнагорыю, каб абараніць яе ў выпадку нападу, Трамп адказаў:

«Я разумею, пра што вы кажаце, я сам задаю сабе тое ж пытанне… у Чарнагорыі вельмі агрэсіўныя людзі… яны могуць праявіць агрэсію і, мае віншаванні, вы ў Трэцяй сусветнай вайне», — сказаў Трамп.

Інтэрв'ю выйшла ў эфір 17 ліпеня, пасля паездкі Трампа на саміт НАТА ў Бруселі і пасля перамоў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Хельсінкі.