Ленін зь імі
Актывісты Партыі камуністаў Беларускай маюць намер 7 лістапада ўскласьці кветкі да помніка Леніну ў Менску.
05.11.2008 / 15:07
Актывісты Партыі камуністаў Беларускай маюць намер 7 лістапада ўскласці кветкі да помніка Леніну ў Мінску.
Як паведаміў БелаПАН прэс‑сакратар ПКБ Сяргей Вазняк, члены партыі традыцыйна ў гэты дзень ускладаюць кветкі да помніка Леніну на плошчы Незалежнасці. «Ніякіх заявак на правядзенне акцыі мы не падаем, бо ўскладанне кветак не з\’яўляецца масавай акцыяй. Проста людзі прыходзяць з кветкамі да помніка і ўскладаюць іх», — сказаў С.Вазняк.
Прадстаўнік ПКБ зазначыў, што 75 гадоў таму, 7 лістапада 1933 года, адбылося адкрыццё помніка Леніну працы скульптара і мастака Мацвея Манізера.