На дырэктара Брэсцкага электралямпавага завода завялі крымінальную справу

25.07.2018 / 15:40

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу ў дачыненні да дырэктара ААТ «Брэсцкі электралямпавы завод», паведамляе ў сваім тэлеграме Следчы камітэт.

Кіраўнік прадпрыемства падазраецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 231 (ухіленне ад выплаты мытных плацяжоў) КК. Высвятляюцца абставіны супрацьпраўнай дзейнасці.