На Бангалоры цяпер можна будзе мітынгаваць хоць кожны дзень — уводзіцца паведамляльны парадак правядзення акцый
25.07.2018 / 17:39
У Беларусі ўводзіцца паведамляльны парадак правядзення масавых мерапрыемстваў. Гэта прадугледжана зменамі ў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.
Праўда, мітынгаваць можна толькі ў пэўных месцах, спіс якіх загадзя вызначаць мясцовыя ўлады. У Мінску такім месцам традыцыйна лічыцца парк Дружбы народаў каля плошчы Бангалор.
Арганізатары мерапрыемства мусяць паведаміць уладам пра сваю акцыю за дзесяць дзён. А за пяць дзён атрымаюць адказ. Адмовіць можна толькі калі нехта ўжо сабраўся мітынгаваць у тым самым месцы ці калі «апавяшчэнне не адпавядае патрабаванням заканадаўства».
Арганізатарам трэба яшчэ заключыць дамову з медыкамі, міліцыяй і прыбіральшчыкамі.