Пра незвычайнае хобі першага беларускага касманаўта напішуць кнігу

26.07.2018 / 14:16

Першы беларускі касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза Пётр Клімук ужо ўпісаў сваё імя ў сусветную гісторыю. Аднак мала хто ведае, што з дзяцінства ён захапляецца разьбой па дрэве. Шматгадоваму хобі Пятра Клімука прысвецяць кнігу, піша mlyn.by.

— Разьбой захапляюся ўжо больш за 50 гадоў. Прысвячаў гэтаму ўвесь вольны час: працаваў у выходныя, па вечарах, часам да раніцы. Сёння ў мяне свая вялікая майстэрня, дзе стаіць каля 150 розных станкоў для разьбы па дрэве, - адзначыў Пётр Клімук.

Як падкрэсліў дырэктар выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» Мікалай Супрановіч, у будучую кнігу ўвойдзе мноства фатаграфій драўляных скульптур, над стварэннем якіх працаваў знакаміты касманаўт.