У Мінскім раёне аўтобус перакуліўся ў кювет, больш за 10 пасажыраў пацярпелі

27.07.2018 / 21:56

У Мінскім раёне каля вёскі Хацежына аўтобус перакуліўся ў кювет, больш за 10 пасажыраў пацярпелі, паведамляе БелТА.

Кіроўца на аўтобусе МАЗ выехаў на сустрэчную паласу руху, пасля чаго з'ехаў у кювет, дзе перакуліўся. У аўтобусе знаходзілася каля 30 пасажыраў. У выніку ДТЗ пацярпелі больш за 10 чалавек. Абставіны здарэння высвятляюцца. На месцы ДТЗ працуе следча-аператыўная група.