А.Лукашэнка: міжнародны аўтарытэт Беларусі расьце
06.11.2008 / 11:35
«Перамога Вялікага Кастрычніка адкрыла новую старонку ў сусветнай гісторыі. Абвясціўшы прынцып права нацый на самавызначэнне, яна стварыла небывалыя раней магчымасці для нацыянальнага адраджэння, паскоранага сацыяльна‑эканамічнага і культурнага развіцця народаў», — гаворыцца ў віншаванні.
Аддаючы даніну павагі гістарычным падзеям, сёння наша краіна ўпэўнена рухаецца наперад, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
«Дынамічна развіваецца эканоміка, паляпшаецца жыццё людзей, умацоўваюцца абараназдольнасць дзяржавы і сацыяльна‑палітычная стабільнасць грамадства, расце міжнародны аўтарытэт Беларусі. Усё гэта вынік правільнага стратэгічнага курсу, які падтрыманы беларускім народам і паслядоўна рэалізуецца ў складаных сучасных умовах», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.