Пасля дажджу жыхар Баранавічаў плаваў у лужыне каля шматпавярховіка ВІДЭА

01.08.2018 / 21:19

Пасля моцнага дажджу ў Баранавічах 1 жніўня ў дварах шматпавярховікаў з'явіліся вялізныя лужыны. Некаторыя жыхары горада вырашылі нават пакупацца ў «вадаёме», які ўтварыўся ў двары дома №48 на вуліцы 50 год ВЛКСМ.