Сорас прапануе даць Лукашэнку шанец

Пра гэта ён заявіў, выступаючы на ХIII Форуме адкрытага грамадзтва, які прайшоў 6—7 лістапада ў Таліне.

10.11.2008 / 12:15

«Аляксандру Лукашэнку трэба даць магчымасьць прадэманстраваць жаданьне ня толькі зьмяніць адносіны з Эўропай, але і ўрэгуляваць унутраную сытуацыю», — лічыць старшыня інстытуту «Адкрытае грамадзтва» Джордж Сорас.

Пра гэта ён заявіў, выступаючы на ХIII Форуме адкрытага грамадзтва, які прайшоў 6—7 лістапада ў Таліне, паведамляе БелаПАН.

Джордж Сорас таксама зазначыў, што станоўча было б расцэнена вяртаньне Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў Беларусь, таму што студэнты гэтага ўнівэрсытэту хочуць вучыцца ў сваёй краіне.

БелаПАН