Google збіраецца выкарыстоўваць пры распазнаванні твараў акаўнты ў сацыяльных сетках

08.08.2018 / 16:48

Інжынеры Google зарэгістравалі новы патэнт на выкарыстанне тэхналогіі распазнавання твараў на аснове актыўнасці ў сацыяльных сетках, паведамляе The Next Web.

Звычайны пошук малюнкаў працуе, спрабуючы супаставіць візуальныя сігналы на фотаздымках з іншымі падобнымі фотаздымкамі.

Новая сістэма прадугледжвае алгарытм, у якім штучны інтэлект ідэнтыфікуе асобы, выкарыстоўваючы не толькі візуальныя сігналы, але і розныя формы даных з персанальных камунікацый, сацыяльных сетак, сумесных праграм і нават вашага календара.

Напрыклад, пры пошуку малюнкаў вашага сябра дзяцінства, Google будзе арыентавацца на тое, што вы звязаныя з ім сваім родным горадам, адной школай і амаль аднолькавым узростам.