Затрыманая галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына, у яе кватэры — сляды ператрусу

дапоўнена

09.08.2018 / 11:40

Знікла сувязь з галоўным рэдактарам інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірынай Леўшынай, піша tut.by. Раніцай 9 жніўня Леўшына не з'явілася на працы, яе мабільны тэлефон адключаны. 

Заснавальнік БелаПАН Алесь Ліпай напісаў у сваім Фэйсбуку:

Пазней Следчы камітэт пацвердзіў інфармацыю пра затрыманне Леўшынай «па крымінальнай справе пра несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі». Паводле інфармацыі СК, з Ірынай Леўшынай «праводзяцца следчыя дзеянні».

7 жніўня была затрыманая міжнародны аглядальнік БелаПАН Таццяна Каравянкова і чатыры супрацоўнікі Tut.by.