Крыніцы: У выпадку эскалацыі рэпрэсій у Беларусі могуць адабраць права правядзення Еўрапейскіх гульняў 

09.08.2018 / 14:54

Працягваюцца затрыманні па «справе БЕЛТА» — у ізалятары знаходзіцца асноўная рэдактура партала TUT.by уключна з галоўнай рэдактаркай Марынай Золатавай, сёння раніцай затрымана і галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына. 

Чытайце: Затрыманая галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына, у яе кватэры — сляды ператрусу

Усё гэта адбываецца пасля пацяплення адносін з Захадам. 

Як заходнікі ўспрымаюць дзеянні беларускіх улад? Як сказалі «Нашай Ніве» дыпламатычныя крыніцы, Еўропа перажывае фрустрацыю — расчараванне ад чарговы раз няспраўджаных спадзяванняў.

Цяпер заходнікі ўзгадняюць свае пазіцыі. 

Сярод іншых, разглядаецца варыянт адабраць у Беларусі права на правядзенне Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе. 

Крыніцы падкрэсліваюць, што еўрапейцы не зацікаўленыя ў такім варыянце падзей, але разглядае як магчымы сцэнар і такі. 

Мінск атрымаў права на правядзенне другіх Еўрапейскіх гульняў у 2016-м годзе. Гульні хацела прыняць і Расія, але допінгавы скандал пазбавіў яе шанцаў. 

Жаданне прыняць у сябе гульні, апроч таго, выказвалі Польшча, Брытанія і Турцыя. 

nn.by