Рэдактарка Tut.by Галіна Уласік вызвалілася са Следчага камітэта ВІДЭА
дапоўнена
09.08.2018 / 14:57
Пра гэта паведаміла Tut.by дачка журналісткі са спасылкай на адваката Андрэя Санковіча.
«Белсат» вядзе стрым ад будынка Следчага камітэта.
Уласік распавяла журналістам, што дала падпіску аб неразгалошванні. Падпіску аб нявыездзе з яе не бралі. Яна застаецца ў статусе падазраванай па «справе БелТА».
«Яны выграблі ўсё, што было ў доме», — распавяла пра ператрус у сваёй кватэры Галіна Уласік. Праваахоўнікі забралі сім-карты, флэшкі, тэлефоны і ноўтбукі. Большасць тэхнікі ёй пры вызваленні вярнулі.
«Заўтра, мабыць, выйду на працу. Таму што людзей у рэдакцыі, мяркуючы па ўсім, не засталося», — дадала яна.
Рэдактарка TUT.BY таксама падзякавала ўсім за падтрымку.
7 жніўня Галіна Уласік мела прыйсці ў офіс і заступіць на дзяжурства. Пазней стала вядома, што раніцай да яе прышлі з ператрусам працаўнікі Следчага камітэту. Пасля ператрусу рэдактарку затрымалі. Да сённяшняга дня яе ўтрымлівалі ў менскім ізалятары на Акрэсціна.